Беларусы ўзялiся за сацыяльную рэкламу на новым ўзроўнi

Шоу-бизнес Дата 13-03-2016, 18:27
Беларусы ўзялiся за сацыяльную рэкламу на новым ўзроўнi

“Культура такая ж шматгранная, як і сам чалавек, яе творца. І быць культурным чалавекам - гэта не толькі хадзіць на выставы і ў філармонію. Гэта значыць прыўносіць культуру ў сваё штодзённае жыццё: культуру зносін, культуру мыслення, гарманічнае суіснаванне з навакольным светам, пастаянна развівацца, не спыняючыся на дасягнутым. Калі зірнуць у свае адлюстраванне, то можна убачыць цэлы свет”, – з такiм пасылам звяртаецца аўтар сцэнару Вікторыя Апекунова да гледача.

Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы мабільнаму аператару Velcom (www.velcom.by), інтэрнэт-правайдару Атлант Тэлекам (www.telecom.by), кампаніі Сeresit (www.ceresit.by).

Аўтары абяцаюць на гэтым не спыняцца: «Мы хацелi б раскрыць тэму - звярнуць увагу на разнастайнасць праяўленняў культуры сярод беларусаў i паразважаць разам, як узаемазлучана культура краіны з нашымі штодзённымі дзеяннямі і ладам мыслення.

Таму мы ініцыявалi праект “Культура пачынаецца з цябе”, якi складаецца з некалькiх серый сацыяльнай рэкламы:

* “Культура пачынаецца з цябе”,

* “Мова пачынаецца з цябе”,

* “Экалогія пачынаецца з цябе”,

* “Выхаванне пачынаецца з цябе”;

* iнтэрв’ю з беларусамi, якiя шмат робяць для культуры;

* сацыяльных апытанняў звычайных беларусаў: што яны разумеюць пад культурай краiны i як іх дзеянні ўплываюць на яе.

* серыi нефармальных iнструкцый «Як пачаць з сябе» з парадамі па экалагiчным жыццi, культурным iнiцыятывам, пашырэнню светапогляду, пераходу на беларускую мову, и г.д.

Канстанцiн Варабей, прадзюсар і аўтар праекта:

– Ролiкi рыхтавалi даволi доўга, гэта было звязана з арганiцыйнымi складанасцямi: пошукам сродкаў, тэхнiкi, падборам каманды. Але самi здымкi прайшлi лёгка i хутка – працавалi ўсе ж такi прафесiяналы! Ну, а здымкi на холадзе, сяброўскае абаграванне гарбатай i шмат смешных момантаў – да гэтага мы ўжо пачынаем прывыкаць! У нас быў папярэднi досвед здымак сацыяльных ролiкаў, але гэта было на іншым узроуні. Якасць мы намагаемся кожны раз падымаць.

Усе падрабязнасцi пра праект можна даведацца на сайце www.kultura.sockino.by

Вытворца: Майстэрня сацыяльнага кіно

Прадзюсар: Варабей Канстанцін

Рэжысёр: Палупанаў Андрэй

Аўтар сцэнару: Апекунова Вікторыя

Аператар-пастаноўшчык: Алейнікаў Аляксандр

Motiongrapher: Куклаў Сяргей

Music and Sound Design: Alexei De Bronhe

шаблоны для dleскачать фильмы