Новая кніга пра Гародню

Шоу-бизнес Дата 29-02-2016, 22:45
Новая кніга пра Гародню

Кніга пабачыла свет у серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Адзін з яе каардынатараў – сябра Руху “За Свабоду” Эдвард Дмухоўскі, паведамляе Рyx.by.

“Аўтары паставілі перад сабой мэту паказаць не толькі ўласнае разуменне падзеяў, але і ўзаемна ўшанаваць польскі і беларускі ўнёсак у развіццё Гародні”, - гаворыцца ў анатацыі да выдання.

Сярод аўтараў – вядомыя гісторыкі Алесь Смалянчук, Юры Гардзееў, Алесь Краўцэвіч, Віктар Саяпін, Вячаслаў Швед і іншыя.

“Кніга складаецца з арыгінальных тэкстаў, створаных адмыслова для яе і ўкладзеных у чатыры раздзелы: “Х-ХV стст. Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў”, ”ХV- ХVIII стст. Каралеўскі горад пад Магдэбурскім правам”; “Канец ХVIII – пачатак XX ст. Горад супраць Імперыі”; ”ХХ стагоддзе. Змаганне за горад”, - распавёў Эдвард Дмухоўскі пра змест кнігі.

шаблоны для dleскачать фильмы